Главная  
22.05.2018
Столбцы - результат акции «Ангел милосердия» Версия в формате PDF Версия для печати Отправить на e-mail

Міласэрнасць

 

Дапамога дзецям-інвалідам

 

У рамках духоўна-асветніцкай праграмыСямяяднанне і любоў”, якая прайшла ў нашым раёне, была праведзена дабрачынная акцыяАнгел міласэрнасці”, ініцыіраваная Саюзам сястрыцтваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы. У ходзе яе члены калектываў прадпрыемстваў і арганізацый раёна сабралі свае асабістыя ахвяраванні для дапамогі сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды. Першапачаткова было вырашана, што гэта дапамога будзе адраснай. Райвыканкам звязаўся з цэнтральнай раённай бальніцай, якая назвала 6 дзяцей-інвалідаў, у якіх цяжкія захворванні.

Многія прадпрыемствы і арганізацыі раёна з гатоўнасцю адгукнуліся на гэты кліч аб дапамозе. У ходзе акцыі сабрана больш за 6 мільёнаў рублёў. У агульную скарбонку паклалі свае ахвяраванні працаўнікі райвыканкама, аддзела культуры, аддзела адукацыі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама, аддзела статыстыкі, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, стаўбцоўскіх электрычных сетак, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райветстанцыі, садавіна-агародніннага завода, хлебапрыёмнага прадпрыемства, РБУ, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ДБУ-29, аддзяленняў Белаграпрамбанка і Беларусбанка, ДРБУ-135, Белдзяржстраха, ПМС, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў “Вялікі Двор”, “Рочавічы”, “Радзіма   Дзяржынскага”, аддзела па надзвычайных сітуацыях, друкарні, раённых электрычных сетак, Засульскага сельвыканкама, інспекцыі па падатках і зборах, ДЭУ-4, аб’яднання камунальных службаў, СТАА  “Мясапрадукт”, стаўбцоўскай ПМК, рэдакцыі газеты “Прамень”. Працаўнікі дарожных аўтарамонтных майстэрань сабралі ахвяраванні для сям’і свайго калегі, у якога цяжка хворае дзіця-інвалід.

У выніку такой акцыі міласэрнасці кожная з шасці сем’яў атрымала больш за 1 мільён  рублёў. Сем’і былі запрошаны ў райвыканкам. Іх  сустракалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Місько, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Алена Санько, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Таццяна Буката.

Цёпла і па-хрысціянску мудра звярнуўся да прысутных Уладзімір Місько. І на самай справе, ніхто ў жыцці не застрахаваны ад хвароб, бед, і ўсё ў жыцці трэба прыняць як волю Божую. З удзячнасцю ўзялі сем’і Дзенісаў, Мікулічаў, Шаўчэнкаў, Каробчыцаў, Цвіркаў, Дубоўскіх з рук Уладзіміра Трафімавіча канверты. Такая сума кожнай сям’і спатрэбіцца ў іх клопатах па догляду за хворым дзіцем.

 Кожны з членаў працоўных калектываў паклаў у агульную скарбонку суму, адсутнасць якой засталася незаўважнай у сваім сямейным бюджэце. А якая справа міласэрнасці зроблена. Сем’і, якія жывуць з цяжка хворымі дзецьмі, пайшлі з райвыканкама, сагрэтыя любоўю, міласцю сэрца. А рука, якая дае, не збяднее. За дабро Гасподзь вяртае дабром.   Дабрачынная акцыя “Ангел міласэрнасці” працягваецца.

 Святлана Жыбуль

«Прамень»

 

 
< Пред.
Православное христианство.ru. Каталог православных ресурсов сети интернет
Наши партнёры
Творческая мастерская «Тавифа»
Календарь

 Апр   Май 2018   Июн

ВПВСЧПС
   1  2  3  4  5
  6  7  8  9101112
13141516171819
20212223242526
2728293031 
VLSI Resources
Помощь
Объявления
Нужна помощь!

Многодетная семья инвалидов (муж и жена имеют нерабочую группу инвалидности), проживающая в Минске, в однокомнатной квартире, нуждается в помощи. На попечении 5 детей: старшая дочь - 15 лет, девочка 6 лет, две девочки-близняшки 5 годика, грудной ребёнок. Нужны шкафчики на кухню, шкафчики для...
Подробнее...

Бесплатные юридические консультации

C 22 апреля 2016 года каждую пятницу (за исключением светских и церковных праздников) с 15-30 до 19-00 проводятся бесплатные юридические консультации. Консультирует адвокат юридической консультации №2 Центрального района города Минска Мельник Игорь Леонидович. Тел. 8 (029) 629-73-50...
Подробнее...